Бярозавік — гэта натуральны бярозавы сок, сабраны з улікам даўніх традыцый і захаваны ў першародным выглядзе для вас!
Бярозавік — не толькі смачны ахаладжальны напой, гэта яшчэ і карысны прадукт, створаны самой прыродай. У яго склад уваходзяць фруктоза, глюкоза, шэраг мікраэлементаў і іншых рэчываў, неабходных для арганізма чалавека.
Бярозы растуць пераважна ў сярэднеўрапейскай частцы Расіі, ва Украіне і ў Беларусі. Унікальнасць Беларусі заключаецца ў вялікай колькасці лясоў і азёр, што робіць гэтую краіну ідэальным месцам для росту бяроз, а таксама буйнейшым у свеце вытворцам бярозавага соку.
У адрозненне ад сокаў, якія вырабляюцца з пладоў амаль цэлы год, бярозавы сок збіраюць адзін раз у год з сакавіка па красавік, што надае Бярозавіку асаблівую каштоўнасць. Кожны год мы старанна рыхтуемся да гэтага моманту, каб нарыхтаваць новую партыю натуральнага бярозавага соку для Вас!
Збор і спажыванне бярозавага соку — гэта даўняя беларуская традыцыя, якую мы не толькі захавалі, але і ўзбагацілі за кошт інавацыйных тэхналогій. Мы гарантуем захаванасць у Бярозавіку ўсіх карысных уласцівасцяў, якія надала яму прырода, на працягу 9 месяцаў дзякуючы сучаснай тэхналогіі гарачага разлівання (Hot Fill), а таксама спецыяльнай PET-бутэльцы.
Упакоўка Бярозавіку, у адрозненне ад звыклай шкляной тары альбо упакоўкі Тэтрапак, мае зручны фактар формы: лёгкая PET-бутэлька з накрыўкай у паўпаварота забяспечвае зручнасць пры транспарціроўцы і спажыванні, а дзякуючы форме бутэлькі, якая звужаецца ў вобласці рэбраў калянасці, яна зручна фіксуецца ў руцэ.
Вашай сям'і, сяброў і гасцей! Бярозавік — частка культуры і традыцый беларускай зямлі.
Натуральны прадукт